23 лютага

Прохар. Адданне Стрэчання. "Прохар прыйшоў - вясну прывёў". Калі ў гэты дзень загрыміць гром, дык прападуць азімыя. Мароз бывае часцей толькі ноччу.

Людзі, народжаныя ў гэты дзень, з узростам становяцца актыўнымі, дынамічнымі, дружалюбнымі і здольнымі дамагацца поспеху праз супрацоўніцтва і калектыўныя намаганні. Умеюць рэагаваць на настрой іншых людзей, але могуць паддавацца іх уплыву. Неабыякавыя да грошай, улады і прэстыжу. Валодаюць арганізатарскімі здольнасцямі і адданасцю справе, што, у рэшце рэшт, і дазваляе дасягнуць поспехаў.

Приветствуем, дорогие друзья! 

Уже несколько веков нет Великого Княжества с его неповторимым духом, отважными рыцарями, знатными барышнями, неприступными замками, дудовай музыкой, балами и трапезами. А иногда так хочется одеть рыцарские латы и ринуться в бой, а после, на банкете, поднять бокал в честь князя. Тогда позвольте пригласить вас в путешествие. Ресторан "Камяница" - настоящий уголок стародавней Беларуси. Открываются двери - и вы уже в другом веке. Можно забыть о бешеный ритме современной жизни. Никуда не торопиться, а просто наслаждаться. 
Каждый может выбрать место себе по душе - в ресторане, Княжеском зале, баре с большим экраном и богатым выбором вина. Садишься за сосновый стол, и официантка в национальном костюме приносит меню в тяжелой кожаной обложке - настоящий фолиант. Достаточно перевернуть несколько страниц и можно узнать не только о блюдах, которые ели наши предки, но и о самых интересных фактов из истории Великого Княжества Литовского. 
Но не будем забывать о еде.

Настоящий белорус любит вкусно поесть и знает в этом толк. Блюда в "Камянице" удовлетворят даже самого привередливого гурмана.

Вітаем, шаноўнае спадарства!

Ужо некалькі вякоў няма Вялікага Княства з яго непаўторным духам, адважнымі рыцарамі, шляхетнымі паненкамі, непрыступнымі замкамі, дудовай музыкай, балямі і трапезамі. А часам так хочацца апрануць рыцарскія латы і рынуцца ў сечу, а пасля на бяседзе падняць келіх у гонар князя. Тады дазвольце запрасіць вас у падарожжа. Страўня "Камяніца" - сапраўдны куточак старадаўняй Беларусі. Адчыняюцца дзверы - і вы ўжо ў іншым стагоддзі. Можна забыцца пра шалёны рытм сучаснага жыцця. Нікуды не спяшацца, а проста атрымліваць асалоду.

Кожны можа выбраць месца сабе па душы - у страўні, Княжай зале, бары-склепе з вялікім экранам і багатым выбарам віна. Садзішся за сасновы стол, і афіцыянтка ў нацыянальным строі прыносіць меню ў цяжкай скураной вокладцы - сапраўдны фаліянт. Дастаткова перагарнуць некалькі старонак і можна даведацца не толькі пра стравы, што елі нашы продкі, але і пра самыя цікавыя факты з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. 

Але ж не будзем забывацца пра ежу. Сапраўдны беларус любіць смачна паесці і ведае ў гэтым толк. Стравы ў “Камяніцы” задаволяць нават самага пераборлівага гурмана.Таму хопіць раздумваць, давайце замовім адну з выдатных літоўскіх, польскіх або беларускіх страў, рэцэпты якіх стагоддзямі захоўвалі ашчадныя гаспадыні. А зараз віленскай кнігай “Литовская кухарка”, дзе сабраныя гэтыя рэцэпты, карыстаюцца кухары страўні “Камяніца”. Таму ўсе стравы — якую ні выберы — прыгатаваныя з любоўю і ўвагай да гасцей. Ежа варыцца, пячэцца на вуглях ці запякаецца ў гліняных гаршчках. Ніякага фаст-фуда — толькі беларускія традыцыі.

Сытны беларускі абед пачнем з супу: хай гэта будзе кіслая капуста з грыбамі ці, напрыклад, бацвінне з грачаной кашай і рабрынкамі. Здаецца, ужо наеліся? Але ж мы толькі пачалі. Цяпер можна замовіць цэпеліны з мясам па-літоўску. Альбо працягнем свінінай па-вясковаму ў гаршчку. Для тых, хто аддае перавагу рыбе, судак па-Нёманску з незвычайным грыбным соусам. Сапраўды, выбраць страву складана. Хочацца пакаштаваць усё. Заўсёднікі “Камяніцы” раяць паспытаць страву “Чарка і шкварка”. Тут вам і сытная вячэра, і фірмовая настойка, якую нідзе больш не адшукаеце.

Ну а зараз час для дэсерту. Фантазія шэф-кухара не абмяжоўваецца рэцэптамі з кнігі.

На традыцыйнай аснове старабеларускіх кулінарных вырабаў тут ствараюцца сапраўдныя шэдэўры.

Хочаце пакаштаваць Марыськіных прысмакаў ці мой любімы яблычны пірог? Ласуны не застануцца абыякавымі, абяцаю.

Самае прыемнае, што абед або вячэра будуць святам не толькі для страўніка. Кожны вечар у “Камяніцы” гучыць жывая беларуская музыка. Па пятніцах можна ўбачыць захапляльных "Нагуаль", а кожную суботу аматары сярэднявечных вечарын танчаць разам з тэатрам старадаўняй культуры “Яварына”.

Традыцыйная беларуская ежа, унікальная арганічнасць інтэр’еру, аўтэнтычная музыка даюць магчымасць акунуцца ў залатыя часы нашай краіны і часцінку іх пакінуць у сваёй душы.

Зачыняюцца дзверы. На вуліцы пранізлівы вецер, дождж, грукочуць трамваі, чакае праца… Але ж заўсёды можна вярнуцца!

Дарагія сябры!

Рэстаран «Камяніца» прапаноўвае наступны выбар зал для правядзення банкетаў:

  • дзве асноўныя залы (у адной з із маецца сапраўдны комін) ад 35 да 50 чалавек;
  • асобная зала ў бары «Вінніца» с вялікім экранам, мяккімі скуранымі канапамі на 28 чалавек;
  • VIP зала на 12 - 14 чалавек с плазменым экранам.

Прыманне заказаў і дадатковая інфармацыя: 

+375 17 294 51 24 

Фота зал на наступнай старонцы.

Рэстаран «Камяніца» прапануе паслугу  выязнога абслугоўвання (тэл. 8 029 693 94 01)

3 верасеня выдатнае сонечнае восеньскае надвор'е дапамагло правесці этна-фэст "Камянiца" ў Музеі народнай архітэктуры і побыту "Строчыцы" пад Мінскам ярка і маляўніча. Фестываль, у сваю чаргу, дзякуючы выступам культавых этна-спевакоў музыкаў, вельмі танным квіткам і добрым спонсарам заклiкаў да сцэны пад адкрытым небам мноства гасцей

Больш падрабязна пра фэст:

Паглядзець поўны фотаагляд з фестывалю "Камяніца" ВЫ, дарагія сябры, можаце паглядзець ТУТ !!!

Інтэрв'ю каардынатара фестывалю:

"Мы такога не чакалі"

Вітаем шаноўнае спадарства!

Ужо некалькі вякоў няма Вялікага Княства з яго непаўторным духам, адважнымі рыцарамі, шляхетнымі паненкамі, непрыступнымі замкамі, дудовай музыкай, балямі і трапезамі. А часам так хочацца апрануць рыцарскія латы і рынуцца ў сечу, а пасля на бяседзе падняць келіх у гонар князя. Тады дазвольце запрасіць вас у падарожжа. Страўня “Камяніца” — сапраўдны куточак старадаўняй Беларусі. Адчыняюцца дзверы — і вы ўжо ў іншым стагоддзі. Можна забыцца пра шалёны рытм сучаснага жыцця. Нікуды не спяшацца, а проста атрымліваць асалоду.

Кожны можа выбраць месца сабе па душы — у страўні, Княжай зале, бары-склепе з вялікім экранам і багатым выбарам віна. Садзішся за сасновы стол, і афіцыянтка ў нацыянальным строі прыносіць меню ў цяжкай скураной вокладцы — сапраўдны фаліянт. Дастаткова перагарнуць некалькі старонак і можна даведацца не толькі пра стравы, што елі нашы продкі, але і пра самыя цікавыя факты з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.