Беларуская карчма

Хто сказаў, што “машыны часу” не існуе? Не верце!Такая машына есць і, што самае дзіўнае, гэта ваша машына: крыху газу, чатыры кіламетры ад кальцавой ― і вы ў 19 стагоддзi. Скажаце, не можа быць? Яшчэ як можа!
Патрэбны доказы? Усе вельмі проста: праязджаем аўтарынак, потым мястэчка Азярцо і налева. Вось ен ― цуд! Вакол вас 19 стагоддзе. Вось невялічкі хутарок прымасціўся на узвышшы, далей адкос, а там і рака Пціч, крыху ўбок, і перад вамі прыгажун ― ветраны млын раскінуў свае агромністыя крылы, яшчэ крок ― уніяцкая царква, якая вабіць вас зайсці ўнутр.

А вось і наша 'Беларуская Карчма', прывезеная калісьці з Несвіжскага раена. Яна зусім не змянілася за апошнія дзвесці гадоў. Гэты маленькі рэстаранчык пад саламяным дахам захаваў у сабе ўсю цеплыню і адкрытасць нашых продкаў. Зайдзіце ўнутр, вас сардэчна сустрэнут,  пасадзяць на шырокую лаву за вялiкi светлы драўляны стол, нібы у старой добрай бабулькі. Успомнілі? Толькі сюды i прыязджаць вялiкай шумнай кампаніей ― ніхто не будзе супраць!

Цяпер яшчэ адзін сюрпрыз ― наша беларуская кухня, такая разнастайная, такая смачная! Тут і салянка, і боршч. А салаты: і табе пад маянэзам, і пад салатнай запраўкай, і пад аліўкавым алеем, а запечаны у пячы судачок, а свінінка “Па-князску”, а цяляцінка “Троіцкая”, а дамашнія каўбаскі з засаленай грудзінкай, а гарачы хлебушак толькі з пячы ды з жывым піўком? Не, усе немагчыма пералічыць і за раз не паспрабаваць!

Тут святкуюць Масленіцу, Вялікдзень і Каляды з усімі векавымі традыцыямі. Справіць жа вяселле па старабеларускіх абрадах ― сапраўдная дзіковінка ў наш час, гэты дзень стане самым запамінальным у вашым жыцці.

Тут можна сабраць сяброў і правесці рыцарскі турнір ці гульбішча. Усе,  на што здольна ваша фантазія, можа стаць рэальнасцю.

Прыязджайце, мы дакажам вам, што цуды магчымы!

Карчма

Салаты:

Вясковы агурок, памідор, радыска, салата зял., лук зял., кроп, смятана 27400
Святочны  курынае філе, вэнджаныя прадукты, грыбы, кансерваваныя агуркі, салата, маянез, зеляніна 30150
Шляхціч свежая гародніна, каўбаса с/в з сырным соусам 29500

Зімныя закускі:

Закуска Сялянская салёная грудзінка, хатняя каўбаска, салата з капусты, салёны агурочак, соус з брусніц з хрэнам, салата зял., зеляніна 70550

Дадаткова:

 

 

Гарачыя закускі:

Пражанцы з грыбамі піражкі бульбяныя, фаршыраваныя грыбамі з пікантным соўсам, падаюцца з марынаваным памідорам, перчыкам і зелянінай 33400
Дранікі бульбяныя са свінінай і грыбамі ў збанку бульбяныя аладкі, свініна, цыбуля, грыбы, смятана, зеляніна 66500

Супы:

Суп грыбны грыбы, бульба, пярловыя крупы, морква, цыбуля, смятана, зеляніна 16550
Салянка месцячковая ялавічына, вяндліна, птушка, брусніцы, цыбуля, марынаваныя агуркі, цытрына, смятана, зеляніна 18350

Гарачыя стравы:

Смажаніна выразка свіная, бульба, цыбуля, морква, смятана, сыр, зеляніна 69650
 

 

Мясны збанок ад бабулі Дуні паляндвіца свіная, пячонка ялавічыны, вяндліна, свежыя таматы, перац, цыбуля, яблык, алея, агурок, бульба адварная, сметана, сыр, зеляніна 52750
Калдуны бульбяныя з мясам калдуны бульбяныя са свінінай, соус з часныком і зелянінай 46450
Калдуны мучныя з мясам калдуны мучныя са свінінай, палітыя смажаным беконам з цыбулей, соус з часныком і зелянінай 51800
Пражанцы з грыбамі піражкі бульбяныя, фаршаваныя грыбамі з пікантным соўсам, падаюцца з марынаваным памідорам, зелянінай 43400
Верашчака хатняя каўбаска з салёнай грудзінкай, фасолей і вэнджаным балыком у збаночку з мучнымі клёцкамi 50050
Мяса па-купецку свіная паляндвіца, бульбяныя дранікі, саленая гудзінка зеляніна 71650

Гарніры:

 

 

Агароднінны гарнір таматы св., агурок св., салодкі перац, зеляніна 17250

Дэсерты:

Мёд 12650

Напоі ўласнага прыгатавання:

Крупнік 150мл 18250
Медавуха 50мл 14950
Хрэнавуха 50мл 12150
Журавіна 50мл 14150

  Гарбата:

Фотаздымкi карчмы

 

Карчма

 

Чакаем Вас по адрасу:

в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і быту

з 12-00 па 23-00,

тэлефон для даведак:

+375 29 694-51-24  Адмінистратар