Фестываль "Купальскае Кола 2020"

На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прайшоў 13 "міжнародны open-air фестываль "Купальскае Кола-2020". 

Купальскае Кола - адзін з нешматлікіх беларускіх фестываляў, якія масава палюбіліся прыхільнікамі роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу - Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы Зямлі.

Мы з вялікім задавальненнем частавалі ўсіх гасцей фэста смачнай нацыянальнай кухняй.